Акадэмізм (франц. akademisme), кірунак у выяўленчым мастацтве 17-18 ст., які дагматычна следаваў знешнім формам класічнага мастацтва. Узнік у канцы 16 ст. ў Італіі, дзе былі распрацаваны правілы пераймання мастацтваў антычнасці і Адраджэння, засвоены некаторыя прыёмы і прынцыпы класіцызму. У шырокім сэнсе А. тлумачыцца як любая кананізацыя, ператварэнне ў бясспрэчную норму ідэалаў мастацтва папярэдніх гістарычных эпох.