Альтэрнатыўныя культуры, культуры, якія супрацьстаяць традыцыйнай, пануючай у грамадстве культуры. Узнікненне А.к. было звязана з пашырэннем у краінах Заходняй Эўропы ў апошняй трэці 20 ст. альтэрнатыўных сацыяльных рухаў, для якіх былі характэрны непрыманне існуючых грамадскіх парадкаў, культурны песімізм і інш. А.к. спрабуюць выступаць у якасці больш перспектыўнай, «выратавальнай» альтэрнатывы. Да ліку А.к. адносіцца большая частка моладзевых субкультур; іх другая назва - «новыя культуры». У Беларусі спробы стварэння альтэрнатыўных культурных каштоўнасцей робяць асобныя літаратурныя («Бум-бам-літ»), музычныя (Беларуская музычная альтэрнатыва) аб'яднанні, суполкі, таварыствы і інш.

Паведаміць пра недакладнасьць