Аніматызм (ад лац. animatus - адушаўлёны, жывы), вера ў безасабовую адушаўлёнасць прыроды або асобных яе частак і з'яў. З'яўляецца характэрнай рысай першабытных рэлігій і вераванняў. Па сваёй сутнасці А. - адна з першых спроб цэласнага асэнсавання свету. У разнастайных трансфармацыях А. уласцівы рэлігіям усіх кантынентаў і ўсіх стадый у гісторыі рэлігіі. У беларускім фальклоры адлюстравалася тэндэнцыя да адушаўлення розных прыродных з'яў, аб'ектаў (напр., Сонца, Месяца, зорак, рэк, дрэў і інш.).

Паведаміць пра недакладнасьць