Арабеска,

1) жанр інструментальнай музыкі (галоўным чынам для фартэпіяна), музычная п'еса звычайна вытанчанага характару, з багата арнаментаваным меладычным малюнкам і ўзорыстай фактурай - Шуман (першы ўзор), А.Лядаў, К.Дэбюсі і інш.

2) Складаны, насычаны арнамент, заснаваны на мудрагелістым перапляценні геаметрычных і стылізаваных раслінных матываў. Узнік і атрымаў пашырэнне ў мастацкай традыцыі арабскіх краін. У эпоху Адраджэння ў Эўропе А. называлі любы арнамент, які складаўся з пераплеценых ліній, стужак ці галінак. У беларускім мастацтве А. захаваліся ў аздобе драўляных царскіх варот Благавешчанскай царквы Супрасльскага манастыра (16 ст.), каваных алтарных перагародак (Троіцкі касцёл у Ружанах Пружанскага р-на, 18 ст.), у гравіраваным дэкоры шклянога посуду мануфактур Урэчча і Налібакаў (18 ст.) і інш. Шпалеры на сценах палаца Радзівілаў у Нясвіжы (18 ст.), дываны Гарадзенскай ткацкай мануфакгуры таксама былі ўпрыгожаны А.

Паведаміць пра недакладнасьць