«Арганічная архітэктура», плынь у архітэктуры 20 ст. Заснавальнік і асноўны прадстаўнік - амерыканскі архітэктар Ф.Л.Райт. Галоўнымі прынцыпамі А.г. з'яўляліся індывідуальны характар архітэктурных твораў (пераважна вілы, асабнякі, загарадныя атэлі), абумоўлены канкрэтнай функцыяй і прыродным асяроддзем, адмаўленне метадаў урбанізму, будаўніцтва з натуральных матэрыялаў, непарыўная сувязь архітэктуры з навакольнай прыродай.

Паведаміць пра недакладнасьць