1) любы штучна створаны чалавекам матэрыяльны прадмет, фізічны аб'ект (прылады працы, рэчы, адзенне, упрыгожванні, мастацкае і хатняе начынне, жыллё, дарогі, масты і інш.).
2) Прадукт культуры ў адрозненне ад натуральных аб'ектаў. Да ліку культурных А. можна аднесці, напр., напісаныя пісьменнікамі кнігі прозы, зборнікі вершаў, намаляваныя мастакамі карціны, гравюры, напісаныя музыкантамі сімфоніі, песні і інш., пастаўленыя рэжысёрамі тэатральныя спектаклі, кінафільмы, апублікаваныя вучонымі манаграфіі, навуковыя артыкулы і да т.п. А. культуры з'яўляюцца таксама разнастайныя тэорыі, канцэпцыі, гіпотэзы, ідэі, мастацкія вобразы, а таксама спосабы паводзін індывідаў ці пэўных супольнасцей і да т.п.