Архетып (ад грэч. arche - пачатак + typos - вобраз), універсальны правобраз, ці першавобраз (маці-зямлі, героя, мудрага старца, дэмана і інш.), які паўтараецца на працягу гісторыі паўсюдна, дзе свабодна дзейнічае творчая фантазія людзей. Тэрмін уведзены швейцарскім псіхолагам К.Г.Юнгам. Ён лічыў, што А. узнікаюць з калектыўнага неўсвядомленага і з'яўляюцца асноўным зместам рэлігій, міфалогій, легенд, ляжаць у аснове сімволікі творчасці, рытуалаў, міфаў, казак, сноў, комплексаў і да т.п. На думку Юнга, А. з'яўляецца больш старажытным, чым культура, і перадаецца не традыцыяй, мовай, а разам з мазгавой структурай чалавека. А. рэалізуюцца ў неўсвядомленых дзеяннях, выконваюць функцыі ментальнай тэрапіі для «заклапочанага і хворага чалавецтва». А. ментальнасці беларусаў, таксама як і ўсіх іншых народаў свету, сфармаваліся пераважна яшчэ ў старажытны перыяд, а потым на працягу многіх наступных стагоддзяў перадаваліся з пакалення ў пакаленне ў амаль нязменным, інварыянтным выглядзе.

Паведаміць пра недакладнасьць