Багема (франц. boheme - літар. цыганшчына), асяродддзе творчай інтэлігенцыі (акцёры, музыканты, мастакі), для прадстаўнікоў якога быў характэрны бесклапотны, абыякавы да агульнапрынятых норм лад жыцця пры адсутнасці ўстойлівага матэрыяльнага забеспячэння. Б. таксама называецца вобраз жыцця, побыт такога асяродку. Назва паходзіць ад Багеміі - часткі Чэхіі, якая лічылася радзімай цыганоў. З'явы, падобныя да Б., вядомы з даўніх часоў, аднак слова Б. узнікла ў 19 ст. у Францыі (першая багемная групоўка была створана каля 1830). Багемныя паводзіны маюць месца і ў сучаснай Беларусі - найперш у асяродку часткі айчынных паэтаў, мастакоў, музыкантаў.

Паведаміць пра недакладнасьць