Базіліка (ад грэч. basilikē - царскі дом), прамавугольны будынак, раздзелены знутры шэрагамі калон ці слупоў. У Старажытным Рыме Б. выкарыстоўваліся як судовыя залы, рынкі, біржы. Пазней стала адным з асноўных тыпаў хрысціянскіх храмаў, пашырылася ў візантыйскай, раманскай, гатычнай, рэнесанснай архітэктуры. У Беларусі Б. з'явіліся ў канцы 16 ст. Найчасцей выкарыстоўваліся ў культавых хрысціянскіх будынках, зрэдку - у ратушах, сінагогах.

Паведаміць пра недакладнасьць