Берасцяныя граматы, пісьмы, запіскі і дакументы 11-15 ст. на берасцянай кары (бяросце). У другой палове 20 ст. былі знойдзены ў Ноўгарадзе, Смаленску, Маскве, Пскове, Цверы, Віцебску і інш. Вядома каля 750 грамат. Сведчаць пра адносна шырокае распаўсюджанне пісьменнасці на Русі. Б.г. уяўляюць сабой не толькі лісты баяр сваім падначаленым (і наадварот), але і дзелавую перапіску, любоўныя запіскі, вучнёўскія практыкаванні, перапіску паміж бацькамі і дзецьмі, разнастайныя малюнкі і да т.п. Такія берасцяныя лісты спачатку прачытвалі, а потым звычайна выкідвалі. Бяроста была (у адрозненне ад пергамента) даволі танным пісчым матэрыялам, на якім пісалі т.зв. «пісаламі» - спецыяльнымі металічнымі стрыжнямі.