Бідні Дэвід (1908-1987), амерыканскі культурантраполаг. Прафесар аддзялення антрапалогіі Індыянскага ўніверсітэта. У Йельскім універсітэце абараніў доктарскую дысертацыю «Праблема каштоўнасцей у метафізіцы Спінозы». Спецыяліст у галіне гісторыі антрапалагічнай думкі, тэорыі культуры, параўнальнай міфалогіі, філасофіі гісторыі і філасофіі прыродазнаўства. Прапанаваў канцэпцыю метаантрапалогіі, якую ён разглядаў як своеасаблівую тэорыю, звязаную з праблемамі культурнай рэальнасці і прыроды чалавека. Яго асноўныя працы - «Канцэпцыя свабоды ў антрапалогіі» (1963), «Тэарэтычная антрапалогія» (1968)» і інш.

Паведаміць пра недакладнасьць