Блюз (ад англ. blues - меланхолія, смутак), песенны жанр афраамерыканскай музыкі, які склаўся ў пачатку 20 ст. Па сваёй мелодыі, інтанацыі, форме Б. найбольш дакладна выявіў дух і светаўспрыманне неграў ЗША. Першапачаткова азначаў сольную лірычную песню амерыканскіх неграў з берагоў Місісіпі. У аснове Б. - музычны перыяд з 3 фраз па 4 такты. Для яго музыкі характэрны востры рытм, незвычайныя інтанацыі. Б. адыграў істотную ролю ў станаўленні джаза, а затым развіваўся ў рэчышчы яго традыцый. Сярод вядучых выканаўцаў Б. - Б.Сміт, Э.Фіцджэральд. У 1950-1960-я г. паўплываў на ўзнікненне і развіццё амерыканскай і ангельскай рок-музыкі.

Паведаміць пра недакладнасьць