Босх Хіеранімус (каля 1460 - 1516; сапр. Бос ван Акен), нідэрландскі жывапісец, малявальшчык; прадстаўнік ранняга нідэрландскага Адраджэння. У творах спалучаў рысы сярэднявечнай фантастыкі, фальклорныя, сатырычныя вобразы і матывы, рэалістычныя назіранні, наватарскія смелыя пошукі ў галіне каларыту. Смела пашыраў кола незвычайных, часам вычварна-мудрагелістых тэм і вобразаў, крыніцай якіх служылі фальклор, народныя прытчы і забабоны і інш. (карціны «Спакуса св. Антонія», «Нясенне крыжа», «Пакланенне вешчуноў», трыпціхі «Воз сена» і «Сад асалоды», «Карабель дурняў», «Шарлатан», «Лячэнне глупства» і інш.). Творчасць Б. прыкметна паўплывала на многія кірункі сучаснага выяўленчага мастацтва.

Паведаміць пра недакладнасьць