Брамантэ Даната (1444-1514), італьянскі архітэктар, прадстаўнік Высокага Адраджэння. Ствараў гарманічныя, цэльныя, смелыя па сваёй прасторавай кампазіцыі будынкі. Пабудаваў «Тэмп'ета» - невялікую капэлу пры адной з цэркваў кляштара ў Рыме, якая мае форму цыліндра. Б. працаваў у Ватыкане, дзе ўпершыню пасля антычнасці стварыў адзіны архітэктурны ансамбль. Спраектаваў сабор св. Пятра ў Рыме (самы вялікі каталіцкі сабор у Эўропе), аднак дабудаваць яго не паспеў і купал гэтага сабора быў скончаны толькі ў канцы 16 ст. па плану Мікеланджэла Буанароці.