Брунелескі Філіпа (1377-1446), італьянскі архітэктар, скульптар, вучоны. Лічыцца родапачынальнікам рэнесанснай архітэктуры. Па-наватарску выкарыстоўваў антычныя традыцыі і спадчыну сярэднявечнай італьянскай архітэктуры, стварыў пабудовы, якія вызначаюцца дасканаласцю інжэнерна-тэхнічных характарыстык, гарманічнай яснасцю, дакладнасцю і строгасцю прапорцый. Распрацаваў грандыёзны (да 42 м у падмурку) купал над саборам Санта-Марыя дэль Ф'ёрэ (1420-1436; Фларэнцыя). Пабудаваў Капэлу Пацы (часоўня для малітваў) і «Выхаваўчы дом» у Фларэнцыі, які лічыцца першай грамадзянскай пабудовай эпохі Адраджэння.

Паведаміць пра недакладнасьць