Генезіс (ад грэч. genesis - паходжанне), паходжанне, узнікненне. У шырокім сэнсе - момант зараджэння і наступны працэс развіцця, які прыводзіць да пэўнага стану, віду, з'явы. Г. культуры ўяўляецца складаным працэсам, які адбываўся ў старажытнасці. Тэрмін Г. уваходзіць у склад складаных слоў (напр., культурагенез, антрапагенез, сацыягенез і да т.п.), якія азначаюць узнікненне, утварэнне чаго-небудзь.

Паведаміць пра недакладнасьць