Гіпотэза культуралагічная (грэч. hipothesis - аснова, меркаванне), навуковае меркаванне аб прычыннай сувязі з'яў, якое патрабуе далейшай праверкі для таго, каб стаць верагоднай культуралагічнай тэорыяй. Напр., Г.к. аб інстынктыўных асновах чалавечай культуры. Паводле гэтай гіпотэзы, натуральныя вытокі чалавечай культуры бачацца ў спецыфіцы інстынктыўных паводзін розных жывёл (іх «вясельныя скокі», будаўніцтва жылля, клопат пра нашчадкаў, узаемная перадача гукавых і візуальных сігналаў, калектыўны «побыт» калоній мурашак і пчол і да т.п.).