Гуру (санскр. «настаўнік»), традыцыйная індыйская назва духоўнага настаўніка. Г. разглядаецца як носьбіт глыбокіх, патаемных ведаў, які валодае правам накіроўваць сваіх вучняў на шлях ісціны, самарэалізацыі і вызвалення іх ад кругазвароту нараджэння і смерці. Нярэдка Г. доўгі час выпрабоўваюць вучня і толькі затым прымаюць яго да сябе, выкарыстоўваюць розныя метады ўздзеяння (вербальныя, часам фізічныя) і інш.

Паведаміць пра недакладнасьць