Гурэвіч Арон Якаўлевіч (1924-1998), расейскі культуролаг, гісторык-медыявіст. Асноўная сфера даследаванняў - сярэднявечная культура. На аснове аналізу шматлікіх пісьмовых тэкстаў Г. апісвае адметныя рысы культуры не толькі духоўнай эліты, але і шырокіх слаёў насельніцтва («большасці, якая маўчыць»). Лічыў, што ўніверсальныя катэгорыі культуры фармуюць адмысловую «карціну свету» (ці «мадэль свету», «вобраз свету»), уласцівую для пэўнага грамадства ў канкрэтныя гістарычныя эпохі. Вывучаў праблему ментальнасці сярэднявечных жыхароў. Сярод асноўных культуралагічных работ Г. - «Катэгорыі сярэднявечнай культуры» (1972), «Праблемы сярэднявечнай народнай культуры» (1981), «Культура і грамадства сярэднявечнай Эўропы вачыма сучаснікаў» (1989), «Гістарычны сінтэз і школа «Аналаў» (1992) і інш.

Паведаміць пра недакладнасьць