Дзікасць, назва першага этапу чалавечай гісторыі (у класіфікацыі амерыканскага гісторыка і этнографа 19 ст. Л.Моргана), які пазней змяніўся варварствам. У сучаснай этналогіі перыяду Д. адпавядаюць эпохі палеаліту і мезаліту, калі адбываліся працэсы антрапагенезу (фармавання чалавека сучаснага тыпу), існаваў радавы лад жыцця. У перыяд Д. першабытныя людзі авалодалі агнём, стварылі каменныя прылады працы, вынайшлі тэхналогію апрацоўкі каменю, ганчарства і інш. У пераносным сэнсе Д. азначае крайнюю ступень бескультур'я і грубасці.

Паведаміць пра недакладнасьць