Дон Жуан, легендарны гішпанскі рыцар, парушальнік рэлігійных і маральных нормаў, заваёўнік жанчын. Стаў адным з папулярных персанажаў-тыпаў сусветнага мастацтва (у літаратуры, музыцы, кінамастацтве). Лічыцца, што Д.Ж. быў прадстаўніком аднаго з арыстакратычных севільскіх родаў. Тэрмін «донжуанізм» выкарыстоўваецца для абазначэння неўпарадкаванага палавога жыцця з усё новымі сексуальнымі партнёрамі, інтарэс да якіх губляецца адразу ж пасля першых інтымных кантактаў.