Дэрвіш (перс. - бядняк; арабскі сінонім - факір), сябра містычнага мусульманскага ордэна (брацтва); іншая назва - суфій. У Іране, Сярэдняй Азіі, Турцыі Д. таксама называлі бедных бадзяжных аскетаў-містыкаў. Д. абавязаны штодзённа выконваць спецыяльныя малітвы брацтва і прысутнічаць на агульнай малітве ў манастыры ва ўстаноўленыя рытуалам дні і на рэлігійных святкаваннях. Яны давалі абяцанні беднасці і ўстрымання. Некаторыя Д. былі вандруючымі жабракамі ці настаўнікамі. Вядомы практыкай выканання рэлігійнай музыкі, песнапенняў і рытуальных танцаў.

Паведаміць пра недакладнасьць