Эўропацэнтрызм, культурфіласофская і светапоглядная ўстаноўка, у адпаведнасці з якой Эўропа з уласцівым ёй духоўным укладам з'яўляецца цэнтрам сусветнай цывілізацыі і культуры. Вытокі Е. - у антычнай Грэцыі, дзе размежаванне Ўсходу і Захаду стала формай супрацьлегласці варвара і эліна, «дзікасці» і «цывілізаванасці». Паводле Е., культура, мова, палітыка, эканоміка Эўропы ўяўляюць сабой адзіную і найвышэйшую каштоўнасць, якая супрацьстаіць «неразвітасці» і «няправільнасці» ўсходняга свету. Е. традыцыйна ўзвялічвае разумнасць, рацыянальнасць заходніх каштоўнасцей і супрацьпастаўляе іх эмацыянальным, магічным, афектыўным пачаткам усходніх культур. У распрацоўку канцэпцыі Е. значны ўклад унеслі працы нямецкага сацыёлага М.Вебера, у якіх рацыянальнасць разглядалася як гістарычны лёс усёй эўрапейскай цывілізацыі.