Жэнь (літар. «гуманнасць», «чалавекалюбства», «міласэрнасць»), адна з вызначальных катэгорый кітайскай філасофіі і традыцыйнай духоўнай культуры. Паняцце Ж. сумяшчае ў сабе тры галоўныя сэнсавыя аспекты: 1) маральна-псіхалагічны - любоў да людзей, справядлівасць, добрапрыстойнасць; 2) сацыяльна-этычны - сукупнасць усіх відаў правільных адносін да другога чалавека і грамадства ў цэлым; 3) этыка-метафізічны - інтэгратыўная ўзаемасувязь асобы з усім існым, уключаючы сюды нават неадушаўлёныя прадметы.

Паведаміць пра недакладнасьць