Зеўс, старажытнагрэчаскі бог-уладыка, бог грому і маланкі (у рымлян - Юпітэр). Назва мае індаэўрапейскае паходжанне і азначае «светлае неба». З. пражываў на самай высокай гары ў Грэцыі - Алімпе, лічыўся бацькам багоў і людзей. Атрыбутамі З. была эгіда (шчыт), скіпетр, зрэдку арол. Культ З. быў распаўсюджаны практычна ва ўсіх грэчаскіх гарадах-дзяржавах; у яго гонар было пабудавана мноства храмаў.

Паведаміць пра недакладнасьць