Ідэальны тып, паняцце, уведзенае нямецкім сацыёлагам М.Веберам. Разглядаецца як тэарэтычная канструкцыя, схема, узор, разумовы вобраз, што не з'яўляецца гістарычнай рэальнасцю і дазваляе зручным спосабам упарадкаваць разнастайны эмпірычны матэрыял. Азначае таксама вобраз культуры, які нібы накладваецца на вывучаемую рэальнасць. І.т. уяўляецца як своеасаблівая «ідэя» гістарычна дадзенай арганізацыі грамадства. Могуць існаваць як індывідуальныя, так і калектыўныя І.т. У якасці І.т. успрымаюцца паняцці рэлігій, гаспадаркі, капіталізму і, нават, бардэляў. Паводле М.Вебера, мэта ўтварэння ідэальна-тыпічных паняццяў заўсёды заключаецца ў тым, каб «поўнасцю давесці да свядомасці не родавыя прыкметы, а адметнасць з'яў культуры».

Паведаміць пра недакладнасьць