Індра, ведычнае вярхоўнае божаства; «цар багоў і ўсяго Сусвету». Спачатку бог навальніцы, дажджу і грому; пазней - заступнік царскай улады, барацьбіт супраць усякіх дэманаў, ворагаў і інш. Лічыўся таксама дарыльшчыкам ураджаю, даўгалецця, мужчынскай сілы, багацця. З'яўляецца ўвасабленнем надзвычайнай фізічнай сілы і мужнасці. Меў выгляд прыгожага белацелага юнака, які ляціць па небу ў суправаджэнні нябесных танцаўшчыц-прыгажунь - апсар.

Паведаміць пра недакладнасьць