Інтэграцыя культурная, працэс паглыблення культурнага ўзаемадзеяня і ўзаемаўплываў паміж дзяржавамі, нацыянальна-культурнымі групамі і гісторыка-культурнымі вобласцямі. Ахоплівае ўзаемадзеянне паміж установамі культуры, творцамі і спажывальнікамі культуры, працэс узгаднення розных нацыянальных форм культуры, традыцый і навацый, устанаўленне адзінай агульначалавечай сістэмы каштоўнасцей. У выніку І.к. розныя элементы, часткі культуры з-за іх падабенства паступова аб'ядноўваюцца ў адзіную культурную сістэму.