Ісус Хрыстос, паводле хрысціянскага веравучэння Богачалавек, у якім спалучаны боская (як Бог-Сын ён - другі твар Троіцы) і чалавечая (народжаны ад Дзевы Марыі) прыроды. Добраахвотна прыняў пакуты і смерць на крыжы дзеля іскуплення першароднага граху, зробленага Адамам і Евай у акце грэхападзення. Адсюль розныя эпітэты і імёны І.Х. - Хрыстос, (грэч. Christós), Збавіцель (Заступнік), Сын чалавечы, Сын Божы і інш. Ва ўзросце 30 гадоў пачаў прапаведаваць сваё вучэнне, прызваў першых вучняў, тварыў цуды (уваскрэсенне памерлых, хаджэнне па вадзе, насычэнне тысяч людзей пяццю хлябамі, лячэнне псіхічнахворых і інш.). З імем І.Х. звязана ўзнікненне новай рэлігіі - хрысціянства. Некаторыя даследчыкі (асабліва ў 19 ст.), адмаўлялі само яго існаванне. Большасць сучасных даследчыкаў прызнаюць гістарычнасць І.Х.

Паведаміць пра недакладнасьць