Кааба (літар. «чатырохвугольнік»), культавы каменны будынак кубічнай формы (памерамі 12 на 10 м.) ва ўнутраным дворыку Вялікай мячэці ў г. Мека. Мае толькі адзін уваход; адсутнічаюць вокны. Унутры К., у яе правым вуглу на вышыні каля паўтара метраў размешчаны свяшчэнны для ўсіх мусульман «Чорны камень» (верагодна, метэарытнага паходжання). З'яўляецца мусульманскай святыняй; вакол яе прынята сем разоў абыходзіць падчас наведвання меканскай мячэці.

Паведаміць пра недакладнасьць