Кастратнае спяванне, адмысловая форма вакальнага майстэрства, характэрная для спевакоў-кастратаў. Найбольшае пашырэнне атрымала ў 17-18 ст. Знакамітым у Эўропе спеваком-кастратам быў Карла Броскі (па мянушцы Фарынэлі). Творы для К.с. пісалі Ф.Й.Гайдн, Ф.Телеман і інш. кампазітары. Яго традыцыі спрабуюць адрадзіць у апошнія дзесяцігоддзі (найперш у Італіі і Германіі). Сярод вядомых сучасных майстроў К.с. - Р.Якабс, Д. Лі Рагін, А.Кёлер, Й.Кавальскі, Р.Попкен і інш. У 17-18 ст. спевакоў-кастратаў вельмі шанавалі, нават абагаўлялі, іх шырокай папулярнасці і міжнароднай славе зайздросцілі. Іх спяванне часам было такім моцным, што магло разбівацца нават шкло вокнаў, а некаторыя вытанчаныя жанчыны падчас канцэртаў страчвалі прытомнасць. Голас такіх спевакоў быў падобны адначасова як на самы высокі мужчынскі голас, так і на дзіцячы, жаночы.