Кецалькоатль (г.зн. «птушыны змей»), бог-стваральнік Сусвету, чалавека і культуры, уладыка прыродных стыхій, заступнік жрацоў, ведаў, рамёстваў, уладар вятроў. Паводле падання, упершыню даў людзям маіс, навучыў іх апрацоўваць каштоўныя камяні, ствараць мазаікі з пер'яў, назіраць за рухам планет і зорак, вылічваць даты па календары, устанавіў ахвярапрынашэнні, малітвы, пасты. У канцы жыцця К. сам сябе прынёс у ахвяру, або, па другой версіі, адплыў кудысьці на плоце, каб потым аднойчы вярнуцца.

Паведаміць пра недакладнасьць