Код культуры (франц. code), сістэма ўмоўных сімвалаў, знакаў, сэнсаў (і іх камбінацый), якія заключаны ў любым прадмеце матэрыяльнай і духоўнай дзейнасці чалавека. Кадаванне выкарыстоўваецца ва ўсіх галінах грамадскай і культурнай дзейнасці, таму ў гэтым сэнсе практычна любы прадукт чалавечай дзейнасці закадаваны. Мастацкія творы могуць мець пэўны К.к., які не заўсёды даступны пры першым прачытанні. Кожны чалавек карыстаецца спецыфічнымі кодамі ў тых выпадках, калі ён канцэптуалізуе свет і фармуе светаўспрыманне.