Комплекс культурны, сукупнасць культурных рыс, якія ўзніклі на базе зыходнага элементу і функцыянальна з ім звязаны. Прыкладам можа служыць футбол, з якім звязаны стадыён, спартовае адзенне, мяч, білеты і інш. Вынаходніцтва плуга, кнігадрукавання, паравой машыны, узнікненне ініцыяцыі, увядзенне званняў і тытулаў выклікала да жыцця новыя сацыяльныя інстытуты, формы ўлады, сістэмы ўзнагароджання, законы і да т.п. К.к. могуць быць таксама музеі і мастацкія галерэі, мастацкія стылі і кірункі, навукі, навуковыя тэорыі і школы, філасофскія і рэлігійныя вучэнні і г.д. К.к. можа быць прасторавым і часавым; пад прасторавым разумеюць арэал культурны, а пад часавым - спадчыну культурную.

Паведаміць пра недакладнасьць