Крызіс культуры, культуралагічнае паняцце, якое азначае працэсы духоўнага рэгрэсіўнага развіцця культурнай сістэмы, неадпаведнасці, разрыву паміж культурнымі інстытутамі і структурамі і зменлівымі ўмовамі грамадскага жыцця. Падчас К.к. змяншаецца яе творчы дух, стваральны патэнцыял, а таксама здольнасць актыўна ўплываць на грамадскія з'явы і працэсы. У такія моманты культура страчвае частку сваіх функцый, не можа задаволіць духоўны голад соцыуму, прапанаваць грамадству найбольш адпаведныя ідэалы і маральна-духоўныя каштоўнасці.

Паведаміць пра недакладнасьць