Кульмінацыя культуры (ад лац. culmen - вяршыня), культуралагічны тэрмін, уведзены ў навуковы ўжытак амерыканскім антараполагам, этнолагам А.Кроберам. Азначае кропку найвышэйшага напружання, у якой камбінацыя элементаў аказваецца найбольш удалай, у выніку чаго дасягаецца росквіт асобных сфер (літаратуры, філасофіі, музыкі і інш.) ці ўсёй сістэмы культуры. Тэрмін К.к. можа выкарыстоўвацца для абазначэння перыяду найвышэйшага развіцця культуры, які часам яшчэ называюць нацыянальна-культурным адраджэннем.

Паведаміць пра недакладнасьць