Культура мовы, багацце, выразнасць маўлення, пачуццё мовы, тонкіх сэнсавых адценняў і значэнняў розных паняццяў. Спосабамі выхавання ў чалавеку К.м. з'яўляюцца чытанне навуковай і мастацкай літаратуры (манаграфіі, артыкулы, зборнікі прозы і паэзіі), азнаямленне з матэрыяламі перыядычнага друку, глыбокае вывучэнне нацыянальнай мовы, фальклорных твораў (найперш прыказкі і прымаўкі, фразеалагізмы), наведванне адпаведных курсаў, гурткоў, лекцый аўтарытэтных вучоных, пісьменнікаў і інш.

Паведаміць пра недакладнасьць