Культура пачуццяў, ступень грамадскай, духоўнай развітасці пачуццяў, эмацыянальнай пісьменнасці чалавека. Фармуецца ў працэсе зносін чалавека з прыродай, у працоўнай дзейнасці, у міжасабовых кантактах. Крытэрыем культурнасці і выхаванасці чалавека выступае суаднясенне ўчынка як праяўлення маральнага пачуцця з інтарэсамі іншага чалавека. Змястоўны бок К.п. праяўляецца ў добразычлівых адносінах да іншых людзей, у зацікаўленым і шчырым суперажыванні іх радасцям і нягодам. Часткай К.п. з'яўляцца культура выяўлення эмоцый як крытэрый выхаванасці чалавека і неабходная ўмова паўнацэннага маральна-духоўнага жыцця.

Паведаміць пра недакладнасьць