Культура чалавечых адносін, спецыфіка дзейнасці людзей у сферы, дзе адбываюцца працэсы асваення індывідам матэрыяльных і духоўных каштоўнасцей, іх своеасаблівы «перавод» у сферу канкрэтна-практычнай дзейнасці. Да К.ч.а адносяць культуру працы і вытворчасці, палітычную і прававую культуру, культуру мыслення і да т.п. Фармуецца пад уздзеяннем народных звычаяў, традыцый, норм паводзін, а таксама розных сацыяльных інстытутаў (дзяржава, царква, школы, бібліятэкі, музеі і інш.).

Паведаміць пра недакладнасьць