Культурнага цэнтру тэорыя, сукупнасць уяўленняў, паводле якіх нормы, каштоўнасці і феномены духоўнай і матэрыяльнай культуры высокаразвітай цывілізацыі (напр., лук і стрэлы, культ духаў, земляробства і інш.), што зарадзіліся ў пэўным цэнтры, а затым распаўсюджваліся па перыферыі ў выглядзе паслядоўных хваляў рассейвання. Да ліку галоўных культурных цэнтраў адносіліся старажытныя цывілізацыі Эгіпта, Шумера, Вавілона і інш. На думку ангельскіх даследчыкаў Г.Эліота-Сміта і Ў.Перы, у гісторыі чалавецтва існаваў толькі адзін сусветны цэнтр цывілізацыі - Эгіпет, адкуль створаная эгіпцянамі высокая культура распаўсюдзілася амаль па ўсяму свету. Нямецкія гісторыкі Ф.Дэліч і Г.Вінклер лічылі, што большасць цывілізацый свету маюць сваім вытокам культуру старажытнага Вавілона.

Паведаміць пра недакладнасьць