Культурная рэвалюцыя (ад франц. revolutio - пераварот), сукупнасць культурных пераўтварэнняў у працэсе пераходу ад аднаго грамадскага ладу да другога; перабудова сістэмы вытворчасці, распаўсюджання і выкарыстання культурных каштоўнасцей; змяненне функцый, зместу і форм культуры, што абумоўлена рэвалюцыяй у эканамічнай і палітычнай сферах. У 1920-1930-я г. К.р. праводзілася ў Савецкім Саюзе, з сярэдзіны 1960-х г. у Кітайскай Народнай Рэспубліцы, у Лівіі і інш. Вынікі К.р. маглі значна адрознівацца ў розных краінах - адносна хуткае пераадоленне непісьменнасці, развіццё асобных відаў культуры і адначасова заняпад іншых, якія не адпавядалі стратэгічнаму курсу новых улад, праследаванні дзеячаў культуры, забарона пэўных (найчасцей нетрадыцыйных, авангардысцкіх) мастацкіх плыняў, кірункаў.

Паведаміць пра недакладнасьць