Культурызм (франц. culturisme), сістэма фізічных практыкаванняў для развіцця мускулатуры чалавека. У К. выкарыстоўваюцца разнастайныя спецыяльныя прылады (гантэлі, гіры, штангі, трэнажоры і інш.). У шэрагу краін больш пашырана паняцце «Body-Building» (целабудаўніцтва). З'яўляецца дастакова модным заняткам сярод часткі насельніцтва (асабліва моладзі); ім займаюцца як мужчыны, так і жанчыны. Праводзяцца міжнародныя спаборніцтвы па К.

Паведаміць пра недакладнасьць