Куртуазная літаратура (ад франц. courtois - пачцівы), прыдворна-рыцарскі кірунак у эўрапейскай літаратуры 12-14 ст. Прадстаўлена лірыкай трубадураў і трувераў ва Францыі, мінезінгераў у Германіі і рыцарскімі раманамі. Праслаўляла воінскія подзвігі, служэнне Прыгожай Даме, адлюстроўвала рытуалы рыцарскага гонару. Да ліку класічных узораў К.л. адносіцца творчасць Бертрана дэ Борна (1140 - каля 1215) і Крэцьена дэ Труа (каля 1130 - каля 1191).

Паведаміць пра недакладнасьць