Мадэрн (ад франц. moderne - навейшы, сучасны), кірунак у мастацкай культуры (пераважна ў выяўленчым мастацтве і архітэктуры) Эўропы і Амерыкі, які ўзнік і атрымаў шырокае распаўсюджанне ў 20 ст. Для М. ўласцівы такія адметныя рысы, як мінімальныя сувязі з рэчаіснасцю, прыярытэт асабістага над грамадскім, адсутнасць гармоніі і сіметрыі, наяўнасць незвычайных дэкаратыўных элементаў, актыўны пошук новых форм (часам нават эпатажных) мастацкай выразнасці, імкненне да аб'яднання розных відаў мастацтва.