Мастацкая культура, сукупнасць мастацкіх каштоўнасцей; гістарычная пэўная сістэма іх узнаўлення і функцыянавання ў грамадстве. Часам у якасці сіноніма М.к. выкарыстоўваецца паняцце «мастацтва». М.к. фармуецца на працягу працяглага гістарычнага перыяду, пераймае ад папярэдніх гісторыка-культурных эпох найбольш важныя мастацкія каштоўнасці. М.к. называецца таксама сістэма эстэтычных каштоўнасцей, якая забяспечвае разуменне мастацтва. З'яўляецца састаўной часткай, ядром эстэтычнай культуры, дзякуючы якой яна ўключаецца ў сістэму грамадскіх адносін.

Паведаміць пра недакладнасьць