«Мастацтва дзеля мастацтва» («чыстае мастацтва»), назва шэрагу эстэтычных канцэпцый, якія сцвярджаюць незалежнасць мастацтва ад палітыкі і грамадскіх патрабаванняў, прапагандуюць ідэі абсалютнай самакаштоўнасці, самадастатковасці мастацкай творчасці. Тэорыя «М.дз.м.» склалася ў сярэдзіне 19 ст. ў Францыі. Яе прынцыпы адстойвалі паэты Ш.Бадлер, Т.Гацье, пісьменнікі Г.Флабер, браты Ж. і Э.Ганкуры і інш. У канцы 19 ст. асноўныя ідэі «М.дз.М.» распаўсюдзіліся і на іншыя эўрапейскія краіны. У імкненні супрацьпаставіць дасканалую эстэтычную форму свету пошласці і вузкаму ўтылітарызму адлюстравалася негатыўная рэакцыя дзеячаў культуры на рэаліі сучаснага ім грамадства.

Паведаміць пра недакладнасьць