Міксацыя (ад англ. mix - змешваць), працэс сімбіёзу, змешвання разнародных этнакультурных элементаў, у выніку чаго ўтвараецца новы этнас. Пры наяўнасці М. адбываецца фармаванне новай этнічнай супольнасці ў выніку зліцця некалькіх генетычна няроднасных этнічных утварэнняў аднолькавай расавай прыналежнасці. Новы этнас, які ўзнікае ў выніку М., не з'яўляецца прамым працягам ні адной з кантактуючых этнічных груп. Працэс М. быў у пэўнай ступені ўласцівы і этнагенезу беларусаў, якія ўтварыліся ў выніку змешвання розных славянскіх і балцкіх элементаў у матэрыяльнай і духоўнай культуры.

Паведаміць пра недакладнасьць