Міф (ад грэч. mythos - паданне, сказанне), архаічныя апавяданні пра жыццё багоў і герояў, розных духаў. Падраздзяляліся на касмалагічныя (апісанні стварэння свету, людзей), антрапаганічныя (пра паходжанне людзей), каляндарныя (пра паміраючых і ўваскрасаючых багоў, герояў), эсхаталагічныя (апісанні будучай пагібелі космасу, Сусвету). У М. апісваюцца падзеі далёкага ці блізкага мінулага. З'явіліся асновай антычнага мастацтва, аказалі ўплыў на фармаванне і развіццё сусветнай літаратуры.

Паведаміць пра недакладнасьць