Музей (ад грэч. museion - храм муз), навукова-даследчая ці навукова-асветніцкая ўстанова, якая ажыццяўляе захоўванне, вывучэнне і папулярызацыю помнікаў гісторыі, матэрыяльнай і духоўнай культуры. Сучасныя М. атрымалі развіццё з 15-16 ст. У М. экспануююцца творы мастацтва, прадметы побыту, прамысловасці, сельскай гаспадаркі і г.д., якія характарызуюць вынікі творча-стваральнай дзейнасці чалавека. Адрозніваюць М. гістарычныя, тэхнічныя, прыродазнаўчыя, сельскагаспадарчыя, мемарыяльныя, краязнаўчыя і інш.