Мысленне мастацкае, від інтэлектуальнай дзейнасці чалавека, накіраваны на стварэнне і ўспрыманне твораў літаратуры і мастацтва. Сярод яго адметных рыс інтуітыўнасць, асацыятыўнасць і метафарычнасць, здольнасць мысліць вобразамі, што адрознівае яго ад навуковага мыслення, заснаванага на рацыянальным асэнсаванні свету.